БЕЛ Ł РУС

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры

7.09.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Мары Краймбрэры сёлета была хэдлайнерам Дня горада ў Гродне.

Мары Краймбрэры. Фота: «Вечерний Гродно»

У Гродне ў гэтыя выходныя адзначаўся Дзень горада. Галоўны канцэрт адбыўся ўвечары 6 верасня. На ім выступала маладая расійская поп-спявачка Мары Краймбрэры.

Яна нарадзілася і вырасла ва Украіне, а ў 20 гадоў паехала скараць Маскву.

На пачатак вайны яна не адрэагавала ніяк.

Фота: «Вечерний Гродно»

Фатограф кіраўніка Гродзеншчыны, які суправаджае Юрыя Караева ў паездках, прыкінуў, што канцэрт сабраў 25 тысяч гледачоў.

Фота: grodnoplustv.by

Летась хэдлайнерам Дня горада ў Гродне быў Стас Міхайлаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула