БЕЛ Ł РУС

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы

8.09.2025 / 10:9

Nashaniva.com

8 верасня 1514 года адбылася бітва пад Оршай, у якой продкі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў разбілі агрэсараў з Маскоўскага княства. 

Павел Шурмей, камандзір Палка Каліноўскага Узброеных сілаў Украіны. Фота: Наша Ніва

Войскі на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім здолелі расійскія войскі не проста спыніць, а знішчыць. Дзякуючы той перамозе, Вялікае Княства Літоўскае выстаяла і перажыве свой залаты век. Таму беларусы ўшаноўваюць дзень Аршанскай бітвы — 8 верасня — як Дзень беларускай вайсковай славы.

Сёння беларускія вайсковыя традыцыі працягваюць добраахвотнікі ў складзе Узброеных сілаў Украіны. Яны ваююць у розных падраздзяленнях, але з адной мэтай, падобнай да той, якая была і ў войска — не дапусціць захопу Усходняй Еўропы Масквою.

@nashaniva 8 верасня 1514 года Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы #гомель #могилев #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Больш пра падзеі 1514 года — у артыкуле «Нашай гісторыі»:

Бітва пад Оршай: усё было не зусім так, як раней меркавалі

Бітва пад Оршай. Невядомы мастак з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. 1540-я гады. З калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Невядомы мастак, 1-ая палова XVII ст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула