БЕЛ Ł РУС

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі

9.09.2025 / 7:23

Nashaniva.com

Дар’я Шут балатавалася ў парламент Нарвегіі ад ліберальнай партыі Venstre. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Юлія Міцкевіч, першы намеснік прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы

Дар'я Шут і Юлія Міцкевіч. Фота са старонкі Юліі Міцкевіч 

«Мая цудоўная каляжанка і сяброўка, беларуска Даша Шут балатуецца ў Стортынг — парламент Нарвегіі ад ліберальнай партыі Venstre. Цудоўнае супадзенне, што я тут у гэтыя дні як назіральніца, і мы змаглі сустрэцца і абмеркаваць асаблівасці нарвежскай палітыкі», — напісала Міцкевіч.

Парламенцкія выбары прайшлі ў Нарвегіі 8 верасня. Выбаршчыкі абіраюць 169 дэпутатаў. Выбары праходзяць па партыйных спісах.

Левая кааліцыя на чале з Рабочай партыяй прэм’ер-міністра Ёнаса Гара Сторэ па выніках праведзеных у панядзелак парламенцкіх выбараў застаецца ва ўладзе.

Рабочая партыя, паводле папярэдніх вынікаў выбараў, заняла першае месца, атрымаўшы 26% галасоў і 53 месцы ў парламенце, а ўсяго пяць левых партый заваявалі 87 з 169 мандатаў.

Ёнас Гар Стёрэ, як чакаецца, застанецца кіраўніком ўрада меншасці, якое будуць падтрымліваць астатнія чатыры левыя партыі.

Рэзка ўзрослая папулярнасць антыімігранцкай Партыі прагрэсу вывела яе на другое месца: 24% галасоў і 48 дэпутацкіх мандатаў. Гэта больш чым у два разы больш, чым на мінулых выбарах у 2021 годзе.

Урад Ёнаса Гара Стёрэ актыўна падтрымлівае Украіну, выдзяляючы на дапамогу ёй мільярды даляраў.

Ліберальная партыя, заснаваная ў 1884 годзе, атрымала тры месцы (на мінулых выбарах было восем месцаў), Дар'я Шут была 11-й у спісе.

Фота са старонкі Юліі Міцкевіч 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула