У Мінск зноў едзе міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта
Ён возьме ўдзел у пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве 10 верасня, піша БелТА.
Петэр Сіярта. Фота: БелТА
Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.
«Плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы прамысловасць, сельскую гаспадарку, фармацэўтыку, ахову здароўя, будаўніцтва, транспарт, турызм, адукацыю і навуку. Чакаецца, што пасяджэнне стане важным этапам ва ўмацаванні двухбаковых адносін і рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах», — гаворыцца ў паведамленні.