Цела 18-гадовага студэнта Універсітэта фізкультуры знайшлі каля інтэрната
10 верасня ў сеціве з'явілася фота цела маладога чалавека, зробленае каля аднаго з мінскіх студэнцкіх інтэрнатаў. Агенцтва «Мінск-Навіны» паведамляе, што загінулы, па непацверджаных даных — студэнт ВНУ.
Ва УСК па гораду Мінску пацвердзілі факт гібелі маладога чалавека, аднак абставіны здарэння, як паведамляецца, следчыя яшчэ высвятляюць.
Трагедыя здарылася 8 верасня. У той дзень з прыкметамі падзення з вышыні каля інтэрната БДУФК на праспекце Пераможцаў было знойдзена цела 18-гадовага маладога чалавека.
У тэлеграм-канале, дзе быў апублікаваны здымак, паведамлялася:
«Студэнт 2-га курса БДУФК выскачыў з 15-га паверха інтэрната. Па інфе, да гэтага ён пасварыўся з дзяўчынай, якая нібыта фліртавала з іншым, хлопец знаходзіўся на кухні, разагнаўся і скокнуў».
Чытайце таксама:
У Фаніпалі 17-гадовая дзяўчына пайшла з дому і скончыла жыццё самагубствам
У Кіеве чалавек упаў з 19-га паверха і выжыў
Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова