БЕЛ Ł РУС

Чатыры чалавекі загінулі, 90 параненыя ў выніку выбуху аўтацыстэрны ў Мехіка

11.09.2025 / 8:39

Nashaniva.com

Таксама згарэла каля 30 аўтамабіляў.

Скрыншот відэа

Чатыры чалавекі загінулі, 90 атрымалі раненні ў выніку выбуху аўтацыстэрны з газам у Мехіка, паведаміла мэр мексіканскай сталіцы Клара Бругада.

Паводле даных Associated Press, грузавік, які перавозіў больш за 49,2 тысячы літраў паліва, перакуліўся на аўтамагістралі, пасля чаго выбухнуў. З-за буйнога пажару моцна абгарэлі людзі, уключаючы немаўля і двухгадовае дзіця, адзначае выданне. Таксама згарэла каля 30 аўтамабіляў.

Мэр назвала здарэнне трагiчным выпадкам. Пракуратура праводзіць расследаванне прычын інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула