БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву

11.09.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Яна правяла за кратамі амаль чатыры гады. Дастаць яе з закладнікаў удалося толькі за паўгода да вызвалення.

На момант арышту ў кастрычніку 2021 года Ірына Слаўнікава лічылася штатнай супрацоўніцай Польскага тэлебачання (TVP). Яе разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў аэрапорце ў Мінску пасля вяртання з адпачынку ў Егіпце.

Спачатку ім прысудзілі па 15 сутак за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля абвінавацілі ў дробным хуліганстве і далі яшчэ па 15 сутак. Аляксандра Лойку па сканчэнні гэтага тэрміну вызвалілі, а на Ірыну завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах.

Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава

Пасля ў абвінавачванне дадалі «кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем». Следчыя палічылі, што Слаўнікава кіравала офісам «Белсата» ў Мінску.

Пракурор патрабаваў чатыры гады зняволення, але суддзя Мікалай Доля прызначыў рэдактарцы нават больш — пяць гадоў. Яе тэрмін мусіў сканчвацца ў маі 2026 года.

Ірына Слаўнікава нарадзілася ў 1970-м у Гомелі ў сям’і вайскоўца. Паводле адукацыі яна эканаміст, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, працавала эканамістам у камерцыйных фірмах. У сярэдзіне 1990-х трапіла на пасаду бухгалтаркі ў газету «Беларуская маладзёжная» і паступова захапілася журналістыкай.

У пачатку 2000-х Ірына з’ехала з бацькамі ў Германію, але вытрымала там толькі год і вярнулася ў Беларусь.

Калі адкрыўся «Белсат», Слаўнікава пайшла працаваць туды.

@nashaniva

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву Яна правяла за кратамі амаль чатыры гады. Дастаць яе з закладнікаў удалося толькі за паўгода да вызвалення.

♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула