БЕЛ Ł РУС

Прынамсі ў часткі палітвязняў перад тым, як выслаць з Беларусі, адабралі пашпарты

11.09.2025 / 22:28

Nashaniva.com

Пра гэта расказаў «Радыё Свабода» вызвалены сёння яго супрацоўнік, блогер Ігар Лосік.

Скрыншот з відэа

Па словах Лосіка, ён яшчэ ўчора быў у ШІЗА Наваполацкай калоніі. Раніцай яго пасля ранішняй праверкі забралі і павезлі з мяшком на галаве і кайданках у Мінск, дзе змясцілі ў СІЗА КДБ.

 «Там нас было 13 чалавек, там быў Мікола Статкевіч, Дашкевіч, Дзядок, шмат хто. І мы там правялі ноч. І вось усіх, хто там быў, раніцай нас сёння забралі, павезлі на мяжу. І ўсе, хто быў на «амерыканцы», ва ўсіх скралі пашпарты. Мы туды прыехалі, ні ў каго няма пашпартоў. Забралі фатаграфіі, забралі ўсе ўвогуле паперы, прысуды, сшыткі, усё-ўсё-ўсё забралі», — расказаў вызвалены палітвязень.

Чытайце таксама:

«Жы-ве Бе-ла-русь!» Палітвязні выйшлі да людзей, што сабраліся іх сустрэць ВІДЭА

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Каментары да артыкула