Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў
На тэрыторыю пункта пропуску «Тарэспаль» з Беларусі да закрыцця Польшчай мяжы не паспелі ўехаць некалькі транспартных сродкаў, піша БелТА.
Фота: БелТА
Не паспелі ўехаць два поўныя аўтобусы, тры пустыя і адзін легкавы аўтамабіль. Яны пройдуць працэдуру афармлення вяртання ў Рэспубліку Беларусь.
Прыём транспарту польскі бок спыніў у 1.00 па мінскім часе. У 1.15 польскія сілавікі расцягнулі калючы дрот і паставілі металічны плот.
Скрыншот з сайта Памежнага камітэта
Па стане на 6-ю раніцы на літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 215 легкавых аўто, у «Беняконях» — 200.