БЕЛ Ł РУС

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу

12.09.2025 / 12:54

Nashaniva.com

Гэтае правіла будзе дзейнічаць часова, на перыяд закрыцця мяжы Польшчай.

Літва дазволіла вяртацца ў Беларусь на аўтамабілях з беларускімі нумарамі, піша тэлеграм‑канал Infotrans Media Belarus.

«Дазволена толькі вяртацца на аўтамабілі на бел нумарах у Беларусь праз тэрыторыю Літвы (пакуль зачынены польскія КПП з Беларуссю)», — гаворыцца ў паведамленні.

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў ноч на сёння з пачаткам беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025», што пачаліся сёння.

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што Літва закрые мяжу з Беларуссю, калі будуць правакацыі.

«Калі здарыцца (правакацыя), кіраўнік памежнай аховы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы. (…) Калі нешта адбываецца, дрон або правакацыя, ці нейкі невыразны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць», — сказаў у інтэрв'ю на радыё LRT Кандратовіч.

З ягоных слоў, пазней пастанову на больш працяглы тэрмін закрыць мяжу павінен прыняць урад Літвы. Міністр акцэнтаваў, што мяжа з Беларуссю знаходзіцца пад пільным наглядам, а асобныя ўчасткі ўмацаваныя. «У такіх месцах павышаны кантроль. Мы робім гэта і ацэньваем усе рызыкі, якія могуць быць. Я ўчора гаварыў з кіраўніком МУС Латвіі, іх пазіцыя і наша пазіцыя цяпер — кантроль і прыняцце адэкватных сітуацыі мер», — сказаў Кандратовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула