БЕЛ Ł РУС

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу

13.09.2025 / 7:40

Nashaniva.com

Аналітыкі праекта DeepState паведамляюць, што расіяне трэці раз пасля выпадкаў каля Суджы і ў Аўдзееўцы выкарысталі трубы для пранікнення сваіх груп.

Уваходы ў трубу знаходзяцца ў раёне Лімана Першага. Для перамяшчэння ў трубе выкарыстоўваюцца спецыяльна распрацаваныя ляжанкі на колах, а таксама электрасамакаты, дзе дазваляе вышыня. Маршрут да ўскраін Купянска займае прыблізна 4 дні, таму па дарозе зроблены спецыяльныя месцы для адпачынку і запасы правізіі.

Такім чынам арганізаваныя групы праціўніка без сур’ёзных страт дабіраюцца да Рэдзькаўкі, а далей перамяшчаюцца на поўдзень у лес, які яны кантралююць. Пасля гэтага рассейваюцца ў Купянску і даходзяць да чыгункі, паведамляе праект.

Нагадаем, што ў выніку наступу ўкраінскіх войск у жніўні 2024 года была захоплена частка тэрыторыі Курскай вобласці Расіі, уключаючы горад Суджа. У сакавіку 2025 года каля 100 расійскіх вайскоўцаў прайшлі па газаправодзе да пазіцый УСУ ў Суджы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула