БЕЛ Ł РУС

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк

13.09.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Яго лічаць датычным да новага «экстрэмісцкага фармавання» — ютуб-канала «Платформа 375», які рабіў дэбаты з праўладнымі журналістамі.

4 верасня, у дзень прызнання ютуб-канала «Платформа 375» «экстрэмісцкім фарміраваннем», быў затрыманы прызнаны датычным да яго журналіст Кірыл Пазняк, піша «Позірк».

Рашэнне прызнаць канал, зарэгістраваны ў красавіку 2021 года, з 4,05 тыс. падпісчыкаў і 3,41 млн праглядаў, у тым ліку з эфірамі з удзелам праўладных прапагандыстаў, экстрэмісцкім фармаваннем прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

 У «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» канал, а таксама яго акаўнты ў тыктоку ўключаныя 11 верасня. «Платформа 375» стала 311-м «экстрэмісцкім фармаваннем».

За два дні да рашэння КДБ, 2 верасня, суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў канал «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У 2021—2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, што вымушана выехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТВ), Юрыя Цераха («СБ. Беларусь сегодня») — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур «Байпол») і вядучага Дзяніса Дудзінскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула