БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC

13.09.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Апошнім часам махляры ўсё часцей пад рознымі падставамі прапануюць грамадзянам паставіць на тэлефон свой мабільны дадатак, а пасля з карткі знікаюць грошы. Як гэта працуе, распавялі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Пасля таго як ахвяра спампавала шкоднасны дадатак, яе просяць паднесці да свайго ж тэлефона картку і ўвесці ПІН-код. Маўляў, гэта не небяспечна, бо і тэлефон, і картка на вашым баку, абмен данымі ідзе паміж імі.

На самой справе дадатак счытвае даныя карткі з выкарыстаннем тэхналогіі NFC па аналогіі з любой прыладай бескантактнай аплаты. А затым даныя перадаюцца ашуканцу, які часта знаходзіцца ў іншай краіне.

Прычым перадача даных ідзе ў рэжыме рэальнага часу. Таму ашуканец прыкладвае свой тэлефон з аналагічнай праграмай да бескантактнай прылады і здзяйсняе нейкі плацеж або здымае грошы ў банкамаце. То-бок, уводзячы ПІН-код, беларус фактычна пацвярджае гэтыя аперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула