Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС
Стала вядома пра смерць Яна Варанецкага — маладога пробашча парафіі Святога арханёла Міхаіла ў Ашмянах.
Ян Варанецкі памёр 12 верасня каля храма, у якім служыў.
«Усё адбылося раптоўна. Ксёндз якраз адпраўляў пахавальную імшу, вельмі цікавую пропаведзь прамовіў. Усё было як заўсёды. Папрасіў прабачэння ў родных памерлага, што не зможа паехаць на могілкі, бо спяшаецца на імшу ў бальніцу. Усе паехалі. А яго праз некаторы час знайшлі мёртвым каля касцёла, ён нават не паспеў ад’ехаць. Верагодна, тромб. Экспертыза пакажа. Вернікі ў стрэсе», — расказалі вернікі.
Як высветліла «Наша Ніва», святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС.
Рэсурс «Гродненскіе слівы», філіял цэнтральных «Жоўтых сліў», спецыялізуецца ў паклёпах на Каталіцкі касцёл.
Ксёндз Ян Варанецкі з Ашмян быў адным з аб'ектаў такіх паклёпаў — высмактаных з пальца, як высветліла «Наша Ніва».
Магчыма, менавіта гэта пакінула шнар на яго сэрцы.