БЕЛ Ł РУС

Трамп падаў пазоў на 15 мільярдаў даляраў супраць газеты The New York Times

16.09.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Ён абвінаваціў газету ў паклёпе.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Трамп падаў пазоў на 15 мільярдаў даляраў супраць газеты The New York Times, абвінаваціўшы выданне ў паклёпе.

«The Times дзесяцігоддзямі хлусіць пра вашага любімага прэзідэнта (пра мяне!), маю сям’ю, бізнэс, рух «Амерыка перш за ўсё», MAGA і нашу краіну ў цэлым», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social.

Трамп таксама сцвярджае, што The New York Times падтрымала яго саперніцу на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года, на той момант віцэ-прэзідэнта ЗША Камалу Харыс. Ён назваў выданне «рупарам леварадыкальнай дэмакратычнай партыі».

Раней Трамп падаваў пазовы супраць іншых амерыканскіх СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула