БЕЛ Ł РУС

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў

18.09.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Матч медыялігі на Нацыянальным футбольным стадыёне прэтэндуе на ўсталяванне рэкорду наведвальнасці арэны, піша football.by.

Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску

На гульню паміж камандамі «2drots» і «Lit Energy» прададзена ўжо больш за 15 тысяч квіткоў.

Медыяліга — гэта футбольны турнір у Расіі, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. У медыялізе сёлета гуляюць восем клубаў, падзеленыя дзве групы.

Рэкорд наведвальнасці Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, адкрытага тры месяцы таму, належыць таварыскаму матчу зборных Беларусі і Расіі.

Гульню, якая прайшла 10 чэрвеня, наведалі 27 тысяч 314 заўзятараў. Умяшчальнасць арэны складае 33 тысячы гледачоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула