БЕЛ Ł РУС

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў

18.09.2025 / 11:2

Nashaniva.com

Кампанія Meta, якая валодае такімі сэрвісамі як Facebook. Instagram, Threads, WhatsApp, прэзентавала разумныя акуляры Ray-Ban Display, продажы якіх стартуюць 30 верасня. У аксэсуар убудавалі штучны інтэлект.

Meta.com

У акулярах ёсць камера на 12 Мп, мікрафон, дынамікі і акумулятар. А ў правай лінзе — дысплей з 600×600 пікселяў. Пры гэтым разумныя акуляры важаць усяго 69 грамаў.

Кампанія-распрацоўшчык пазіцыянуе акуляры як паўнавартасную ШІ-прылада з галасавым кіраваннем. Усе запыты апрацоўвае уласны асістэнт. Але для гэтага акуляры трэба падключыць да смартфона, а каб выкарыстоўваць іх у цішыні — надзець спецыяльны бранзалет.

Акрамя таго, Ray-Ban Display аснашчаныя спецыяльнымі датчыкамі і вельмі дакладна счытваюць жэсты, якімі карыстальнік можа маштабаваць карту, адпраўляць паведамлення і нават гартаць рылсы ў сацсетках.

У кампаніі анансуюць, што на адным зарадзе акуляры пратрымаюцца да шасці гадзін, а разам з чахлом акумулятара — суткі. Бранзалет працуе без падзарадкі 18 гадзін.

Каштуюць такія акуляры $799.

Карпарацыя Meta і брэнд Ray-Ban распрацоўваюць таксама новую версію разумных акуляраў, якія змогуць ідэнтыфікаваць твары навакольных у рэальным часе. З абяцаюць прадставіць у наступным годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула