БЕЛ Ł РУС

У Гродне наведнікам бара двойчы прыносілі піва з лічынкамі

18.09.2025 / 14:47

Nashaniva.com

З непрыемнай сітуацыяй сутыкнуліся наведнікі адной з установаў Гродна. Там прынеслі піва, у якім плавалі лічынкі, піша выданне Newgrodno.by.

Кампанія маладых хлопцаў спачатку заказала піўную вежу — ёмістасць на некалькі літраў, якая працуе з дапамогай краніка. Разліўшы напой па келіхах, заўважылі нешта дзіўнае.

«У самым першым куфлі мы заўважылі нейкіх лічынак. На фота можна ўбачыць, як іх было шмат», — расказвае наведвальнік.

Афіцыянт адразу забраў вежу, вымыў, але пасля гэтага кардынальна нічога не змянілася. Нейкі час праз у куфлях зноў апынуліся лічынкі. Кампанія адмовілася аплачваць рахунак і сышла.

У чым прычына таго, што адбылося? Адзін з гасцей установы лічыць, што справа не ў піве, а ў абсталяванні ў бары.

Як патлумачылі знаёмыя, звязаныя з грамадскім харчаваннем, хутчэй за ўсё, ва ўстанове дрэнна апрацавалі кран піўной вежы. Там утварылася спрыяльнае асяроддзе для такіх істот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула