БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну

18.09.2025 / 18:10

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не змог да гэтага часу завяршыць расійска-ўкраінскую вайну, бо яго падвёў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

«ЗША ўрэгулявалі сем [войнаў]. Я думаў, што гэтая — самы просты варыянт [для ўрэгулявання] праз мае стасункі з прэзідэнтам Пуціным. Але ён мяне падвёў. Ён мяне сапраўды падвёў», — сказаў Трамп на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам у Лондане.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША адзначыў, што не лічыць памылкай сустрэчу з Пуціным на Алясцы.

Таксама Трамп выказаў упэўненасць, што калі цэны на нафту будуць зніжацца, Пуціну ў хуткім часе давядзецца спыніць баявыя дзеянні.

«Ён [Пуцін] забівае шмат людзей, і ён губляе больш людзей, чым забівае, шчыра кажучы, расійскіх салдат забіваюць часцей, чым украінскіх», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама выказаў меркаванне, што расійская-ўкраінская вайна магла перарасці ў Трэцюю сусветную, і паўтарыў, што Расія не ўварвалася б ва Украіну ў 2022 годзе, калі б ён быў прэзідэнтам.

Са свайго боку, Кір Стармер заклікаў Трампа супольна ціснуць на Пуціна.

Чытайце таксама:

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць

Каментары да артыкула