БЕЛ Ł РУС

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень

19.09.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Ужо а 9‑й раніцы супрацоўнікі візавага цэнтру зразумелі, што ідэю трэба згортваць.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Візавая кансультантка Кацярына Аляксеева ў тыктоку распавяла пра новаўвядзенне ў візавым цэнтры Італіі. Некалькі дзён таму на дзвярах цэнтру з’явілася абвестка, што з 17 па 30 верасня людзей з дакументамі будуць прымаць па жывой чарзе — без нумаркоў.

Чарга ў першы дзень была шалёная, людзі пачалі займаць яе з 6 раніцы. У выніку а 9 гадзіне людзям раздалі нумаркі, і цяпер да 30 верасня без запісу будуць прымаць толькі па іх.

— Гэта наглядны прыклад таго, чаму сёння жывая чарга ў Беларусі гэта вельмі і вельмі дрэнна, — лічыць экспертка. — Бо людзей, якія хочуць падацца на візу, вельмі шмат. Попыт проста шалёны. Немагчыма было не чакаць, што пачнецца адбывацца нейкае вар’яцтва. Але хто паспеў — вялікія малайцы.

@kat_visa Слишком ожидаемо #италия #виза #шенген #визавевропу ♬ оригинальный звук - kat_visa

На дзверы вывесілі новую аб’яву, у якой пазначана: без папярэдняга запісу да 30 верасня прымаюць толькі тых, хто паспеў атрымаць нумарок у жывой чарзе 17 верасня. Гарантый падачы дакументаў у гэты перыяд няма, патэнцыяльны рэзерв месцаў вычарпаны.

Чытайце таксама:

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Каментары да артыкула