У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы
Новым дарадцам Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы стаў антраполаг Павел Церашковіч.
Павел Церашковіч
Да Офіса Святланы Ціханоўскай далучыўся новы дарадца па адукацыі і навуцы — гісторык і антраполаг Павел Церашковіч.
Павел Церашковіч шмат гадоў працаваў у сферы адукацыі: ён выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацыяў.