У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто
Віцэ-прэм'ер паехала ў Жыровіцкі манастыр у паліто ад люксавага французскага брэнду.
Фота: БелТА
У Жыровіцкім манастыры Наталля Пяткевіч з’явілася ў цвідавым паліто ад французскага брэнду Ba&sh. Гэта не цяжкі люкс узроўню «Шанэль» ці «Дыёр», але ўсё ж адносіцца да прэміяльнага ўзроўню.
Дызайнеры Ba&sh ствараюць элегантнае адзенне, з лёгкім багемным адценнем.
Фота: «Пул першага»
Дарэчы, сярод каштоўнасцяў брэнду — жаночае лідарства, бо створаны ён жанчынамі і для жанчын. Яго заснавальніцы Барбара Бакара і Шарон Крыеф выступаюць супраць гендарных стэрэатыпаў, падтрымліваюць ідэі роўнасці і інклюзіі. Клапоцяцца і аб экалогіі: у складзе тканіны, з якой пашыта паліто Наталлі Пяткевіч, ёсць перапрацаваная бавоўна.
Такое паліто першапачаткова каштавала каля 400 еўра ў Еўропе і 550 даляраў у ЗША. Цяпер у афіцыйнай сэканд-хэнд краме Ba&sh яго можна набыць за 200 еўра.
Чытайце таксама:
Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб
Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда