У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву
У Мінску адкрылі новую вуліцу, паведамляюць на транспартным форуме Беларусі. Дакладней, зрабілі новую трасіроўку старой вуліцы і пакінулі ранейшую назву, піша Blizko.by.
Гэта вуліца Чыжэўскіх у мікрараёне Лошыца. Дагэтуль вуліца Чыжэўскіх была закрытая: тут ішоў актыўны знос дамоў, побач будаўнікі рэканструявалі будынкі Лошыцкай сядзібы.
Цяпер вуліца адкрытая, але па новай трасіроўцы. На карце чырвоным колерам пазначаны новы ўчастак, а сінім — старая вуліца Чыжэўскіх.
На форуме адзначаюць, што новы ўчастак пакуль адносна пусты, але святлафоры ўсюды працуюць, кіроўцы паступова прывыкаюць.
Таксама карыстальнікі заўважылі, што цяпер адразу два прыпынкі грамадскага транспарту, якія ідуць адзін за адным — і каля скрыжавання з вуліцай Станіслава Манюшкі, і ў раёне помніка падпольшчыцам Чыжэўскім, — на павільёнах падпісаныя «Надзеі Маісеевай».
Чытайце таксама:
На вуліцы Маскоўскай у Мінску перакрыюць рух 20 верасня
На вуліцы Маскоўскай у Мінску поўнасцю заменяць дарожнае палатно
Абмеркаванне генплана Мінска выклікала ажыятаж. Што прапаноўвалі гараджане і якія атрымалі адказы?
«Набыў дзве». Айцішнікі купляюць істотна падаражэлыя кватэры ў Мінску — і вось чаму