БЕЛ Ł РУС

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 102

20.09.2025 / 13:34

Nashaniva.com

Віцэ-міс Беларусь — 2018 Настасся Лаўрынчук, якая цяпер працуе на Сталічным тэлебачанні, расказала, што нехта прыляпіў на яе аўто расійскія нумары паверх сапраўдных беларускіх. Дык што ж гэта было?

Настасся Лаўрынчук. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

У 102 дзяўчыне сітуацыю растлумачылі: высветлілася, што ўчора побач са Сталічным тэлабачаннем здымалі расійскі серыял. Каб пазбегнуць кіналяпаў, кіношнікі аператыўна схавалі беларускія нумары на прыпаркаваных машынах пад расійскімі. Настасся падмену заўважыла не адразу і дзень каталася па Мінску на аўтамабілі з фальшывымі нумарамі.

«Цікава, як бы я гэта тлумачыла б супрацоўнікам ДАІ, калі б мяне спынілі ў горадзе ўчора ці сёння?» — задала рытарычнае пытанне Лаўрынчук.

Цяпер у Мінску здымаюць некалькі расійскіх серыялаў — «Цветок граната», «ДДМ» і «Дела житейские — 8».

Чытайце таксама:

У Беларусі здымаюць новае прапагандысцкае кіно, каб падлеткі кінуліся паступаць ва ўніверсітэт на настаўнікаў

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну

На Нямізе вывешвалі расцяжку «…каб таварыш Сталін дзякуй сказаў». Што адбывалася?

Каментары да артыкула