У Мінску грузавік урэзаўся ў аўтобус
Здарэнне адбылося сёння днём на вуліцы Розы Люксембург.
Кіроўца грузавіка «МАЗ», рухаючыся па вул. Розы Люксембург, пры выездзе на праспект Жукава не прапусціў аўтобус і ўрэзаўся ў яго.
У бальніцу дастаўлены 18‑гадовы пасажыр аўтобуса, паведамляе ДАІ.