БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі

20.09.2025 / 15:6

Nashaniva.com

У цэнтры гарадка лось забраўся на прыватны падворак.

Таццяна Герасюк, да якой завітаў нечаканы госць, мае неабвержныя доказы — фатаграфіі лася ў яе агародзе, піша «Перспектыва».

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю а сёмай гадзіне раніцы на вуліцы 17 Верасня. Таццяна з дзевяцігадовым сынам Мішам яшчэ спалі, як скрозь сон пачулі чыесьці крокі на вуліцы. Паглядзелі ў акно і ўбачылі зламаны плот.

 У абед Таццяна пайшла на агарод садзіць хрызантэмы і выявіла на ўчастку чыесьці велізарныя сляды. Прыгледзелася — і аслупянела: сляды лася!

Вечарам сумневы цалкам развеяла суседка Вераніка. Яна прыслала фатаграфіі, якія паспела зрабіць, — расказала Таццяна.

— Па яе словах, лось сам не зразумеў, што адбылося, траўмаваў правую заднюю нагу. Доўга на ўчастку Таццяны Герасюк лось не забавіўся, пайшоў на суседні. Затым накіраваўся ў іншы бок вуліцы Чырвонаармейскай. Тамтэйшыя жыхары выклікалі работнікаў МНС.

 — Выклік прыйшоў каля васьмі гадзін раніцы ад жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Зялёнай, — паведаміў начальнік дзяжурнай змены ПАСЧ № 1 Гродзенскага райаддзела МНС Аляксей Сідлярэвіч.

— Гаспадыня паказала сляды лася, па іх мы і пайшлі. Неўзабаве пабачылі яго на іншым падворку. Калі наблізіліся метраў на сто, жывёла стала ўцякаць. Мы правялі яе ў бок лесу, каб яна не гуляла па горадзе. Ратавальнікі паведамілі пра інцыдэнт у службы аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.

Аляксей Сідлярэвіч прызнаўся, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі лось гуляў у Скідзелі. А вось яго калегам ужо даводзілася выязджаць па падобных паведамленнях.

Таццяна Герасюк звярнулася ў Скідзельскую ЖКГ з просьбай адрамантаваць зламаны плот. Заяўка будзе выканана.

Дарэчы, яшчэ адну страту выявіла Таццяна пасля прыходу нечаканага госця: з трох кустоў буякоў зніклі ягады. Відаць, лось быў галодны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула