У Драгічынскім раёне 75‑гадовая жанчына памерла, атруціўшыся грыбамі
На яе прысядзібным участку былі знойдзены грыбы, падобныя на бледную паганку.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
«Як растлумачыў муж пенсіянеркі, жанчына сказала, што знайшла на ўчастку шампіньёны, пасля чаго зрэзала некалькі штук і прыгатавала для сябе», — распавялі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
75‑гадовая жанчына атруцілася грыбамі ў Драгічынскім раёне. Выратаваць яе не ўдалося.