БЕЛ Ł РУС

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

23.09.2025 / 1:36

Nashaniva.com

Уладальнікам «Залатога мяча» — самай прэстыжнай індывідуальнай узнагароды ў футболе, якая штогод прысуджаецца штотыднёвікам France Football — стаў нападнік клуба «Пары Сен-Жэрмэн» і зборнай Францыі Усман Дэмбеле.

28‑гадовы Усман Дэмбеле ў мінулым сезоне, акрамя звыклых для ПСЖ хатніх чэмпіянату і кубка, выйграў з клубам Лігу чэмпіёнаў і Суперкубак УЕФА, а таксама выйшаў у фінал клубнага чэмпіянату свету.

Усман Дэмбеле стаў шостым французам у гісторыі, які атрымаў прэстыжную ўзнагароду. Раней сярод іх былі Мішэль Плаціні (1983, 1984, 1985), Жан-П'ер Папэн (1991), Зінэдзін Зідан (1998) і Карым Бэнзэма (2022).

Другое месца ў галасаванні заняў Ламін Ямаль. Трэцім стаў Вітынья.

Чытайце таксама:

Найлепшы гулец матча трэцяга дывізіёна атрымаў у падарунак вядро журавін

ФІФА аб’яднала вераснёвую і кастрычніцкую паўзы на матчы зборных

Ілля Шкурын дэбютаваў за новы клуб

Каментары да артыкула