БЕЛ Ł РУС

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы

23.09.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі падпісаў распараджэнне аб аднаўленні руху праз мяжу з Беларуссю. Яно пачне дзейнічаць у ноч з 24 на 25 верасня 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Рух адновяць як на аўтамабільных, так і на чыгуначных пераходах, якія былі закрытыя з 12 верасня праз расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025». Пасля іх завяршэння ўзровень пагрозы для Польшчы зменшыўся, таму ўлады вырашылі зняць абмежаванні.

Адкрыюцца:

Прэм’ер Дональд Туск раней падкрэсліў, што ў выпадку росту напружанасці на ўсходняй мяжы ўрад зноў гатовы хутка яе закрыць.

Чытайце таксама:

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

«Мінсктранс» аднаўляе рэйсы ў Польшчу і Германію

Каментары да артыкула