БЕЛ Ł РУС

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах

25.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Лілія і Аляксандр Пажарыцкія — сям'я выбітных педагогаў-баяністаў, адзначаная многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. І яны не адзіныя музычныя выкладчыкі, якіх асудзілі за апошні час.

Лілія і Аляксандр Пажарыцкія. Фота: Укантакце

Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў. У 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спецыяльную школу пры беларускай кансерваторыі, у 1989 — Ленінградскую кансерваторыю ў класе выбітнага баяніста родам з Беларусі Пятра Гаварушкі. Больш за 30 гадоў Лілія выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пажарыцкая двойчы станавілася ўладальніцай прэзідэнцкага гранта (2016, 2018) і адзначаная шэрагам дзяржаўных грамат.

Яе мужу Аляксандру Пажарыцкаму 69 гадоў. Ён з Оршы. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1983), выкладаў на кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1990—1996). Музыка гастраляваў у Беларусі, Англіі, Германіі. Свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 1996 годзе.

Аляксандр Пажарыцкі. Фота: Укантакце

Цяпер працуе ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 17 Мінска і мае ступень педагога вышэйшай катэгорыі, узначальвае аддзяленне «Народныя інструменты (баян, акардэон)».

Аляксандр аўтар больш як 40 твораў, некаторыя з якіх выдадзеныя асобнымі кнігамі.

Выхаванцы пары — лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў у Беларусі, а таксама Польшчы, Літве, Латвіі, Сербіі, Арменіі, Расіі. Многія атрымлівалі стыпендыі Спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

@nashaniva Сямʼю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах #нашаніва #беларускаямова #минск #минскаяобласть #беларусь ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Аляксандра і Лілію Пажарыцкіх асудзілі ў 2025 годзе. Ім прысудзілі хатнюю хімію па ч. 1 арт. 342 КК — за ўдзел у пратэстах.

Агулам, падобна, што адбылася аблава на музычных педагогаў у Беларусі. Бо за апошні час прайшло некалькі падобных судоў — напрыклад, асудзілі джазавую спявачку і кіраўніцу вакальнай студыі Вераніку Яноўскую.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Каментары да артыкула