БЕЛ Ł РУС

Беларускія мытнікі пачнуць афармляць грузы і пасажыраў на мяжы з Польшчай загадзя

24.09.2025 / 15:58

Nashaniva.com

25 верасня з 01:00 ночы па беларускім часе Польшча зноў адкрые пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, закрытыя яшчэ ў ноч на 12 верасня. Беларуская мытная служба паведаміла, што загадзя падрыхтавалі змены супрацоўнікаў і нават узмацнілі іх, каб афармляць як мага больш транспартных сродкаў, што будуць перасякаць мяжу.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што каб рух аднаўляўся без затрымак, з 23:00 24 верасня беларуская бок пачне загадзя праводзіць мытнае афармленне транспарту, які збіраецца выязджаць у Польшчу. Гэта дазволіць пасля афіцыйнага адкрыцця руху прапускаць машыны аператыўна.

Таксама загадзя будуць афармляцца і чыгуначныя саставы — па меры іх падачы Беларускай чыгункай.

Чытайце таксама:

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца

Каментары да артыкула