БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА

24.09.2025 / 21:30

Nashaniva.com

Відэа «кароткай і цёплай сустрэчы» з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім з'явілася на інстаграм-старонцы Святланы Ціханоўскай.

Скрыншот з відэа

«Павіншавала яго з перамогай на выбарах і падзякавала за тое, што ён узгадаў Беларусь у сваім выступе на Генасамблеі. Гэта вельмі важна для ўсіх беларусаў», — напісала Ціханоўская.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Святлана Ціханоўская (@prezident.sveta)

Выступаючы з трыбуны Генеральнай асамблеі ААН, Караль Наўроцкі згадаў сярод іншага, што «сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі таксама застаецца прыярытэтам для нас, палякаў і Польшчы».

Чытайце таксама:

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку

Каментары да артыкула