Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА
Порт у расійскім Туапсэ на ўзбярэжжы Чорнага мора паспяхова атакавалі ўкраінскія марскія дроны. Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамлялі пра гукі выбухаў і аўтаматныя чэргі ў горадзе.
Скрыншот з відэа
У сеціве з'явілася відэа, дзе, як сцвярджаецца, зафіксаваны момант паражэння беспілотным катарам нафтаналіўнога пірса ў Туапсэ.
Калі глядзець з гукам, пагружаешся ў непаўторную атмасферу гэтага моманту.
Намесніца губернатара Краснадарскага краю Ганна Мінькова паведаміла, што ў выніку гэтай атакі УСУ параненыя два чалавекі.
Чытайце таксама:
У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі
Украіна заявіла пра пашкоджанне расійскага карабля каля Наварасійска
Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска