У Мінску адкрылі рух транспарту пад мостам на Маскоўскай
У сталіцы працягваецца рэканструкцыя пуцеправода паміж прасп. Незалежнасці і вул. Маскоўскай. Сёння адбылося адкрыццё праезду пад мостам, пішуць Мінск-навіны.
Зараз кіроўцы без праблем могуць ездзіць па вул. Бабруйскай як і раней, не збочваючы на аб’язныя дарогі.
Гэты ўчастак пад пуцеправодам быў закрыты амаль 8 месяцаў.
Рамонт моста паміж прасп. Незалежнасці і вул. Маскоўскай пачаўся 8 лютага 2025 года. Раней казалі, што мост адкрыюць 1 снежня.
Аднак цяпер рэканструкцыю плануюць завяршыць на працягу месяца. Па сутнасці засталіся толькі работы па добраўпарадкаванні: укладка ходнікаў, устаноўка парэнчаў і вонкавага асвятлення.
Пуцеправод на праспекце Незалежнасці пабудавалі ў 1963 годзе. І тады ён адпавядаў патрабаванням часу. У нашы дні нагрузка на дарожнае палатно значна ўзрасла.