БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку пасля заканчэння вайны

25.09.2025 / 12:38

Nashaniva.com

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, яго мэтай з'яўляецца завяршэнне вайны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не плануе кіраваць краінай пасля заканчэння вайны. Пра гэта ён сказаў у праграме «The Axios Show», піша УНІАН.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паабяцаў звярнуцца да парламента Украіны з просьбай арганізаваць выбары, калі будзе дасягнута перамір’е.

Калі ў Зяленскага спыталі, ці будзе ён лічыць сваю працу завершанай пасля заканчэння вайны, ён адказаў, што будзе «гатовы» сысці ў адстаўку.

«Мая мэта — скончыць вайну, а не працягваць балатавацца на пасаду», — запэўніў прэзідэнт Украіны.

Паводле слоў украінскага лідара, сітуацыя з бяспекай і канстытуцыя краіны ствараюць пэўныя выклікі, аднак ён верыць, што выбары магчымыя.

Зяленскі дадаў, што падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ён паведаміў, што ў выпадку спынення агню «мы можам выкарыстаць гэты перыяд часу, і я магу даць такі сігнал парламенту».

Прэзідэнт падкрэсліў, што разумее, што людзі могуць хацець «лідара з … новым мандатам», каб прыняць важныя рашэнні, неабходныя для дасягнення доўгатэрміновага міру.

Адначасова ён падкрэсліў, што праблемы бяспекі ўскладняць арганізацыю выбараў, аднак ён верыць, што гэта магчыма зрабіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула