БЕЛ Ł РУС

Суд у Парыжы вынес прысуд экс-прэзідэнту Францыі Сарказі

25.09.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі быў прызнаны вінаватым у злачыннай змове, звязанай з незаконным фінансаваннем ягонай перадвыбарчай кампаніі ў 2005—2007 гадах. Паводле інфармацыі Reuters, суд устанавіў, што Сарказі і яго набліжаныя спрабавалі атрымаць сродкі на кампанію ад лівійскага рэжыму Муамара Кадафі.

Нікаля Сарказі. Фота: Ludovic Marin / AP

Разам з тым, Сарказі быў апраўданы па іншых пунктах абвінавачання, сярод якіх — карупцыя і незаконнае фінансаванне.

Суд прызначыў яму пяць гадоў пазбаўлення волі, але з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Гэта азначае, што ён пакуль не будзе змешчаны за краты, і прысуд можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула