БЕЛ Ł РУС

Латвія ўводзіць абавязковую платную чаргу на мяжы

25.09.2025 / 16:48

Nashaniva.com

З 15 кастрычніка 2025 года ўсе кіроўцы, якія хочуць перасячы знешнюю мяжу Латвіі, павінны будуць загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе і заплаціць збор — 9,3 еўра. Новая сістэма закранае і пераход «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю («Грыгораўшчына» з беларускага боку).

Фота ілюстрацыйнае

Запіс у чаргу стане магчымы ўжо з 1 кастрычніка. Ад платы вызваляюцца ровары, конныя экіпажы, аўтобусы з рэгулярнымі пасажырскімі рэйсамі і некаторыя іншыя катэгорыі транспарту, але рэгістрацыя для іх усё адно абавязковая.

Латвійскі ўрад тлумачыць новаўвядзенне жаданнем упарадкаваць рух на мяжы і скараціць чэргі.

Раней стала вядома, што Латвія плануе цалкам спыніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію, не падаўжаючы ліцэнзіі перавозчыкам. На гэты момант на беларуска-латвійскай мяжы працуе толькі адзін пераход — «Грыгораўшчына — Патэрніекі».

Чытайце таксама:

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

У Латвіі хочуць аднавіць старыя балоты на мяжы з Беларуссю. Вайскоўцы толькі за

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю

Каментары да артыкула