БЕЛ Ł РУС

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі

26.09.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Вялікі туман над Драздамі ўтвараецца ў кароткі перыяд верасня—кастрычніка пры ўмове бязветранага, бясхмарнага надвор’я і значнага ахалоджання за ноч.

«Назіраецца кожны год, але злавіць такі дзень — яшчэ тая задача», — напісаў у сваім інстаграме Дзяніс Блішч.

«Вільгаць, раствораная ў паветры, хутка кандэнсуецца ў мікракроплі, а асабліва гэты эфект бачны ў перадранішнія самыя халодныя гадзіны. Туман распадаецца прыкладна праз паўгадзіны пасля ўсходу сонца над лініяй забудовы горада.

Сёння паўночна-ўсходні слабы вецер задзьмухваў туман у бок цэнтра горада. Пры ўмове яго напаўзання на мікрараён Лебядзіны эфект іншы, таму другая серыя непазбежная…», — піша Дзяніс Блішч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула