БЕЛ Ł РУС

У Кобрынскім раёне мужчына заснуў у траве і трапіў пад трактар-газонакасілку

26.09.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Механізатар касіў траву, кіруючы трактарам з ротарнай касілкай. У нейкі момант рэжучы элемент сутыкнуўся з нечым. Мужчына затармазіў.

Аказалася, што ў траве спаў нецвярозы. Яго і зачапіла сельскагаспадарчая прылада, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Небараку шпіталізавалі. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Экспертамі на целе мужчыны былі зафіксаваныя шматлікія пераломы сківіц, рваныя раны грудзей, жывата і рук.

Пашкоджанні былі кваліфікаваны як менш цяжкія паводле прыкметы працягласці парушэння здароўя не больш за 4 месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула