БЕЛ Ł РУС

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй

26.09.2025 / 16:29

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што НАТА і Еўрасаюз фактычна знаходзяцца ў стане вайны з Расіяй праз Украіну. Гэта ён сказаў падчас 80‑й сесіі Генасамблеі ААН 25 верасня. Паводле яго слоў, «калектыўны Захад справакаваў крызіс ва Украіне і цяпер вядзе праз яе сапраўдную вайну супраць Расіі».

Сяргей Лаўроў. Фота: mfa_russia / Twitter

«Наглядны прыклад — справакаваны калектыўным Захадам крызіс ва Украіне, рукамі якога НАТА і Еўрасаюз хочуць абвясціць, абвясцілі ўжо маёй краіне сапраўдную вайну і непасрэдна ў ёй удзельнічаюць», — зачытаў Лаўроў тэкст з паперкі падчас нарады міністраў замежных спраў «Вялікай дваццаткі».

Лаўроў сцвярджае, што Захад адмовіўся ад прынцыпаў Статута ААН дзеля сваіх «неакаланіяльных амбіцый», што вядзе да росту нестабільнасці і новых канфліктаў. У якасці прыкладу ён прывёў эскалацыю на Блізкім Усходзе, абвінаваціўшы Ізраіль у правядзенні агрэсіўнай палітыкі і ў стварэнні «беспрэцэдэнтнай гуманітарнай катастрофы» ў сектары Газа.

Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў таксама заяўляў, што краіны НАТА «дэ-факта ваююць з Расіяй», аказваючы Украіне вайсковую і фінансавую падтрымку. Ён падкрэсліў, што Масква нібыта гатовая да мірных перамоў, але Еўропа перашкаджае іх пачатку.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам

Лаўроў: Расія прызнае Зяленскага «кіраўніком рэжыму», але па Канстытуцыі ён нелегітымны

Каментары да артыкула