Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму
Тэлеканалы і прэс-службы дыктатарскіх рэжымаў перад публікацыяй прапускаюць праз фільтры не толькі фоты, але і відэа. Таму кожная падзея тыпу атамнага саміту ў Маскве гэта яшчэ і нагода для фотарэпарцёраў зафіксаваць рэальны стан і пачуцці на тварах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Аляксандр Лукашэнка, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«Уладзіміру Аляксандравічу трэба супакоіцца — ёсць на стале добрая прапанова, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прэзідэнта Украіны пасля пяцігадзінных перамоваў з Уладзімірам Пуціным. — З прэзідэнтам Пуціным абмяркоўвалі, не стану гаварыць — прэзідэнт сам скажа. Добрая прапанова», — дадаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што яму, Пуціну і Зяленскаму трэба дамовіцца пра завяршэнне канфлікту ва Украіне.
Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«Дамовіцца пра заканчэнне гэтай незразумелай вайны. Трэба дамовіцца. Не дамовімся — будзе дрэнна ўсім».
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Адказваючы на пытанні, Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў Кіеў «спыніцца, інакш яны страцяць усю Украіну».
Аляксандр Лукашэнка і. Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
У 2022 годзе Лукашэнка прагназаваў, што вайна працягнецца 3‑4 дні і дэманстраваў на карце, якімі кірункамі расійская армія зойме Украіну і Прыднястроўе, а таксама паказваў, з якіх кірункаў на Беларусь рыхтаваўся напад.
Аляксандр Лукашэнка, 25 верасня 2025. Фота Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP
У 2014 годзе украінцаў ужо заклікаў «спыніцца» Віктар Януковіч, гэта стала мемам.
Аляксандр Лукашэнка, 25 верасня 2025. Фота Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP