У Мінску сутыкнуліся тралейбус і легкавік
Здарэнне адбылося сёння на праспекце Пушкіна, паведамляе ДАІ.
55‑гадовая кіроўца аўтамабіля «Toyota» пры перастраенні здзейсніла сутыкненне з папутным тралейбусам.
Ад удару аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.