БЕЛ Ł РУС

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку

27.09.2025 / 7:58

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты анулююць амерыканскую візу прэзідэнта Калумбіі Густава Петра, абвінаваціўшы яго ў падбухторванні амерыканскіх салдат да непадпарадкавання падчас выступлення на прапалесцінскай дэманстрацыі ў Нью-Ёрку.

Florence Lo — Pool/Getty Images

Петра прыбыў у ЗША для ўдзелу ў юбілеі 80‑й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе Бі-бі-сі.

Выступаючы перад людзьмі, што сабраліся каля будынка ААН у Нью-Ёрку, ён прапанаваў амерыканскім салдатам не падпарадкоўвацца загадам Дональда Трампа, а падпарадкоўвацца загадам чалавецтва.

Дзярждэпартамент ЗША назваў дзеянні прэзідэнта Калумбіі безразважнымі.

Улады Калумбіі не пракаментавалі сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула