Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА
25 верасня скейтбардыст Сандра Дыяс з’ехаў з 70‑метровага будынка (вышыня 22‑га паверха) і ўстанавіў два сусветныя рэкорды.
Скрыншот відэа El Pais
Дыяс пабіў рэкорды па вышыні спуску і хуткасці на часовым разгоне — 70 м і 103,8 км/г адпаведна. Абодва дасягненні будуць унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Відэа El Pais
Гэта адбылося ў межах спецыяльнай падзеі Red Bull Building Drop.
50‑гадовы Дыяс з’ехаў на скейтбордзе з рампы, усталяванай на будынку Centro Administrativo Fernando Ferrari у бразільскім Порту-Алегры.
Раней спартовец пачынаў з 55 м і з кожнай новай спробай павялічваў вышыню на 5 м.
У момант спуску на яго дзейнічала сіла, роўная 280 кг вагі.