БЕЛ Ł РУС

У Беларусь можа прыехаць прэзідэнт Батсваны

27.09.2025 / 9:25

Nashaniva.com

Рыхтуецца першы візіт прэзідэнта Батсваны Дума Гідэона Бока ў Беларусь. Дэталі яго падрыхтоўкі абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам міжнародных адносін Батсваны Феніа Бутале ў Нью-Ёрку, піша БелТА.

Фота: Wikimedia Commons

На перамовах дыпламаты абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску ў ліпені 2025 года, а таксама падрыхтоўку першага ў гісторыі афіцыйнага візіту прэзідэнта Батсваны.

«Бакі разгледзелі магчымасць стварэння сумеснага камітэта па эканамічным супрацоўніцтве з рабочымі групамі па гандлі, сельскай гаспадарцы і прамысловасці, развіццё ўзаемадзеяння нацыянальных эканамічных агенцтваў і бізнэс-супольнасцяў дзвюх краін. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам умацавання партнёрства ў сельскай гаспадарцы, забеспячэнні харчовай бяспекі, горназдабыўной галіне, адукацыі і тэхнічнай падтрымцы», — распавялі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула