БЕЛ Ł РУС

Беларускія паралімпійцы будуць выступаць на міжнародных турнірах з сцягам і гімнам

27.09.2025 / 10:22

Nashaniva.com

Такое рашэнне прыняў Міжнародны паралімпійскі камітэт 26 верасня ў Сеуле. Аналагічнае рашэнне прынята ў дачыненні і да расійскіх паралімпійцаў.

Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах па выніках двух этапаў галасавання членаў МПК. На першым этапе ўдзельнікі Генеральнай асамблеі прагаласавалі супраць поўнага прыпынення сяброўства Паралімпійскага камітэта Беларусі (119 галасоў супраць, 49 — за, 9 устрымаліся), на другім — супраць працягнення частковага прыпынення сяброўства ПКБ (103—63—10), паведамляе Спорт Беларусі.

Беларускія і расійскія паралімпійцы былі адхіленыя ад спаборніцтваў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года і, у прыватнасці, адхіленыя ад Паралімпіяды ў Пекіне, якая праводзілася пасля Зімовай Алімпіяды ў сталіцы Кітая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула