Стрыжак: Якая прававая падстава ў Насты Базар, каб збіраць інфармацыю пра асабістае жыццё людзей?
Заснавальнік «Байсола» Андрэй Стрыжак прызнаўся «Люстэрку», што яго трыгерыць дзейнасць вядомай фем– і квір-актывісткі Насты Базар.
Наста Базар. Фота з яе архіва
У вялікім інтэрв'ю Стрыжак расказаў пра ролю Насты Базар у разбіральніцтве вакол яго персоны.
«У пачатку чэрвеня са мной сустрэлася [актывістка] Наста Базар і сказала, маўляў, Андрэй, на цябе ёсць фактура. На цябе скардзяцца і ўсё такое. Я сказаў, што прашу прабачэння ў людзей, перад якімі я вінаваты. Перад імі прашу прабачэння — не перад Базар, вядома ж, таму што яна збірае інфармацыю пра асабістае жыццё людзей. Я ўвогуле не ведаю, як гэта з пункту гледжання прававога поля працуе ў Еўропе. Мяне крыху трыгерыць гэты момант: якое ў яе прававое абгрунтаванне, каб так дзейнічаць? Гэта трэцяя асоба, якая не мае дачынення да пацярпелых».
Чытайце таксама: Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону
Чытайце таксама:
Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся
Гэтая беларуска дапамагае ўкраінкам, згвалтаваным расійскімі салдатамі. Пачытайце яе гісторыю