БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

27.09.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Ён загінуў сёння на трасе Мінск — Віцебск.

Сёння Міністэрства культуры паведаміла пра трагічную гібель начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага.

Потым Мінкультуры перапосціла навіну пра смяротнае ДТЗ на трасе Мінск — Віцебск, што адбылося сёння раніцай.

60‑гадовы кіроўца Jeep Grand Cherokee ехаў па крайняй правай паласе ў напрамку Віцебска.

На 15‑м кіламетры ён адцягнуўся ад кіравання аўтамабілем, у выніку чаго сутыкнуўся з Renault Duster, які ехаў у тым жа напрамку. Кіроўца Renault ад атрыманых траўмаў памёр. 

Кіроўцам Renault і быў 58‑гадовы Сяргей Буйніцкі. Яго 47‑ гадовая пасажырка дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула