БЕЛ Ł РУС

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі

27.09.2025 / 17:20

Nashaniva.com

З незвычайнай ініцыятывай выступіў ганаровы старэйшына Язмырат Атамырадаў на пасяджэнні Халк Маслахаты (туркменскі аналаг Усебеларускага народнага сходу). 

Скрыншот з відэа

Паводле аксакала, людзі ў Туркменістане жывуць і так добра, а грошы, якія маглі б ісці на павышэнне заробкаў і дапамог, лепш накіраваць «на развіццё краіны і іншыя важныя кірункі».

Як сцвярджае Атамырадаў, ільгот насельніцтву, падобных туркменскім, не дае ні адна дзяржава ў свеце.

«Улічваючы высокі ўзровень сацыяльна-бытавых умоў людзей, прапаную перастаць павышаць заробкі, пенсіі, дзяржаўныя дапамогі, стыпендыі», — сказаў старэйшына.

Пры гэтым калі браць не афіцыйныя рэляцыі адной з найбольш закрытых краін свету, а сведчанні відавочцаў і ацэнкі экспертаў, то звычайна ўзровень жыцця ў Туркменістане не ацэньваецца надта высока, нягледзячы на багатыя прыродныя рэсурсы, якімі валодае краіна. Насельніцтва адчувае цяжкасці з задавальненнем базавых патрэбаў, такіх як ежа і лекі, асабліва пенсіянеры, выплаты якім часцяком не пакрываюць нават мінімальных выдаткаў.

Чытайце таксама:

«Абыякавасць і нянавісць». Як жыве Туркменістан — краіна, палітычную сістэму якой капіюе Лукашэнка

Туркменістан заявіў пра гатоўнасць пастаўляць газ у Еўропу

Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае

«Духоўныя скрэпы» па-туркменску. Забараняецца трымацца ў публічных месцах за рукі, а жанчынам наносіць макіяж

Каментары да артыкула