БЕЛ Ł РУС

У Сірыі выдалі ордар на арышт Башара Асада

27.09.2025 / 18:53

Nashaniva.com

У Дамаску выдалі ордар на арышт былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў сувязі з падзеямі ў Дараа ў 2011 годзе. Пра гэта паведаміў следчы суддзя Таўфік аль-Алі, паведамляе агенцтва Sana.

Башар Асад. Фота: SANA FILE via AP

Ордэр уключае абвінавачванні ў намераных забойствах і катаваннях, што прывялі да смерці, а таксама незаконным пазбаўленні волі. Гэта рашэнне дае магчымасць перадачы ордара ў Інтэрпал і расследавання справы на міжнародным узроўні.

Рашэнне стала адказам на пазоў, пададзены сем’ямі ахвяр інцыдэнтаў вясны 2011 года ў Дараа.

Пратэсты ў Дараа пачаліся ў сакавіку 2011 года. У канцы красавіка для іх падаўлення ў горад былі ўведзены войскі і бранятэхніка. Сілы бяспекі Сірыі адкрылі агонь па дэманстрантах, каб спыніць акцыі пратэсту. Паводле актывістаў, за першыя паўтара месяца пратэстаў у Дараа загінулі сотні ўдзельнікаў мітынгаў. Гэтыя падзеі сталі каталізатарам для шырокамаштабных антыўрадавых пратэстаў і пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі, якая фактычна працягвалася больш за 13 гадоў, аж да звяржэння рэжыму Асада ў канцы мінулага года.

8 снежня 2024 года Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што Башар Асад пасля перамоў з удзельнікамі ўзброенага канфлікту пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі. Тым жа вечарам ён разам з сям’ёй прыбыў у Маскву, дзе Расія дала яму прытулак.

Чытайце таксама:

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?

У Сірыі адбываюцца міжканфесійныя сутыкненні, дзясяткі загінулых

Ізраіль упершыню сур'ёзна разглядае магчымасць заключэння міру з Сірыяй і Ліванам

Каментары да артыкула